Форум » Виртуальная Ивьевщина » Мне сюды заўжды вярн.. » Ответить

Мне сюды заўжды вярн..

atonik: Мне сюды заўжды вярнуцца хочацца… Паэтычным радком пра Іўе Антон ПІЛІПЧЫК, жыхар г. Іўе. * * * Іўе. Звонкая крынічка. Птахаў райскіх спевы ў вішняку. Нібы каралева, маладзічка Ў вузенькім завулку-тупіку… Спее, дзе татары, арабіна, Возера пагушквае плыўца… Іўе — горад руж і кут палынны, Гучная метафара жыцця… Іўе!.. Мчу к табе любой парою, Ў крылы шматабсяжныя твае, І, няхай нацятаю струною, — Не смуткуе сэрца, а пяе… Іўе Старажытнае мястэчка… Пляц гандлёвы, храмы, млын, Серабрыстай стужкай рэчка Ледзь бруіцца ў далячынь. Рукатворнае азерца Ў хвалях песціць сонца дыск. То журба агорне сэрца — Ў самым цэнтры абеліск… Вось і ўсё, здаецца. Болей, Што узрушыла б, няма. Як і ўсюды: крамы, школы І ларкоў прыватных цьма. Як прыкмета дзён, навокал, Дзе пустэча век была, Паўзнімаліся высока Гмахі “царскага сяла”… Іўе!.. Вулкаю наранку Крочу рады і ўлюбёны Ў прыгажуню іўяўчанку, У каштаны, ліпы, клёны… Хай жа новыя ў прасцягі Над табой плывуць стагоддзі, І заўжды красуй пад сцягам Шчасця, еднасці і згоды! * * * Надвячорак над Іўем, дрыготка, гранне возера высіць настрой. Шлях да храма ад хаты кароткі, міма бабкі ідуць грамадой… На вячэрню, вітанне нябёсаў, на пагорку пачуўшы званы, паяднання з Ісусам Хрыстосам зажадалі й пакутныя мы… Хай ніякае сёння не свята — ні Вялікдзень і ні Ражство — усё роўна: у душах — крылатасць, з незямным і зямным — чыстым, светлым — радство. * * * Старажытны горад Іўе, Вулачкі, завулкі… Тут мае завеі, ліўні, Цёплыя прытулкі. Тут мне міла-люба ўсё, Сэрцу дарагое — І рабін густы касцёр Восеньскай парою. І вясной чаромхі бель, Цуда-птушкі пошчак. І ў любы на тыдні дзень З процьмай люду плошча, І з гаючаю вадой Дзіўная крыніца, І азерца з дзетварой, Прагнай весяліцца, І высокі абеліск З зоркаю барвовай, І рыштункі на ўскраі Новых забудоваў… Тут мне сонечна, праменна, Светла на душы… Папушчу я тут карэнне Моцна, назаўжды.

Ответов - 0



полная версия страницы